Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крычаўскі суд аштрафаваў патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты за абразу сакратаркі выбарчай камісіі


Марыя Ўсьціновіч, Крычаў У Крычаве завяршыўся разбор судовай справы аб абразе сакратаркі акруговай выбарчай камісіі. Раённы суд пакараў за абразу патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты.

Сакратарка Крычаўскай акруговай выбарчай камісіі й сяброўка БРСМ Натальля Амеліна абвінаваціла ў абразе пры выкананьні службовых паўнамоцтваў патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты Мікалая Гердзія. Сам спадар Гердзій, які сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады, разглядае судовы працэс як сродак ціску і настойвае на тым, што акцыю дыскрэдытацыі яго як палітыка арганізавалі мясцовыя ўлады.

Судзьдзя Аксана Кротава паведаміла, што ў выніку судовага разбору Мікалай Гердзій прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці за абразу і пакараны штрафам на адну базавую велічыню — 19 тысяч рублёў. Натальля Амеліна адмовілася камэнтаваць рашэньне суду, заявіўшы, што гэта яе асабістая справа, а Мікалай Гердзій назваў вынік суду абсурдам, бо, паводле патэнцыйнага кандыдата, ні сьведкаў, ні доказаў таго, што ён вінаваты, няма.

(Гердзій: ) “Я даведаюся свае правы і буду ў адпаведнасьці з законам іх адстойваць. Усё, што згодна з заканадаўства магчыма прадпрымаць, усе будзе прадпрынята”.

Мікалай Гердзій таксама заявіў, што суд і яго вынікі не паўплываюць на яго вылучэньне кандыдатам у дэпутаты, ён будзе змагацца за мандат у Крычаўскай выбарчай акрузе.
XS
SM
MD
LG