Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку вызваленыя 7 закладнікаў


КУВЭЙТ. У Іраку вызваленыя сямёра закладнікаў – супрацоўнікаў кувэйцкай транспартнай кампаніі, якія былі захопленыя 21 ліпеня. Усе яны – трое грамадзянаў Кеніі, трое грамадзянаў Індыі і адзін грамадзянін Эгіпту – знаходзяцца цяпер пад апякунствам кампаніі. Сёньня яны далі інтэрвію арабскаму тэлеканалу аль Джазіра. Захопнікі, якія называюць сябе Патаемнай ісьлямскай арміяй, патрабавалі, каб кувэйцкая кампанія спыніла сваю дзейнасьць у Іраку. Кампанія выканала гэтае патрабаваньне.
XS
SM
MD
LG