Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі -- сьвята ведаў і пратэсты


РЫГА. Сёньня у Латвіі пачынае дзейнічаць г.зв. Рэформа 2004 -- папраўкі да закону аб адукацыі, паводле якой у старэйшых клясах расейскамоўных школаў 60 працэнтаў прадзьметаў маюць выкладацца на латыскай мове. Прадзьметы, якія будуць выкладацца на латыскай мове, абіраюць самі школы і узгадняюць іх з Міністэрствам адукацыі. Мяркуецца, што у расейскамоўных школах 60 працэнтаў прадзьметаў па-латыску будуць выкладаць расейскія настаўнікі, за гэта прадугледжаны дадатак да заробку. Цягам апошняга году супраць рэформы актыўна выступаюць палітычныя партыі – левая , расейскамоўная, апазыцыя, а таксама грамадзкія арганізацыі – Штаб абароны расейскіх школаў, Латыская асацыяцыя у падтрымку школаў з расейскай мовай выкладаньня, іншыя. На сёньня заплянаваныя чарговыя акцыі пратэсту. У цэнтры Рыгі увечары плянуецца мітынг з удзелам каля 30 000 чалавек. Штаб абароны расейскіх школаў абвесьціў акцыю “Пустыя школы”. Другі тыдзень працягваецца галадоўка дзесяці бацькоў і настаўнікоў, якія пратэстуюць супроць рэформы. Латыская паліцыя падрыхтаваная да хваляваньняў, у выпадку неабходнасьці паліцыянты могуць выкарыстаць вадамёт, які паліцыя набыла год таму і які яшчэ ні разу ня ужываўся. Тым часам Міністэрства адукацыі падрыхтавала на вечар гарадзкое сьвята Дзень ведаў і падарункі для усіх першаклясьнікаў.
XS
SM
MD
LG