Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 1 верасьня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 1 верасьня

“Минские ведомости”, 1884 год:

“Менскі Прыказ Грамадзкай Пагарды расшуквае былую ўтрымальніцу дому распусты Обэрман, а таксама маёмасьць і капіталы, якія ёй належаць, для папаўненьня нядоімкі 7 руб. 20 кап. за лекаваньне ў шпіталі Менскіх Богаўгодных установаў прастытуткі Марыі Рамановіч”.

“Чырвоная змена”, 1964:

“Нават не выходзячы з аўтобуса, адразу заўважаеш, што кукуруза тут даўно перастойвае; пасеяная на высокай пясчанай глебе, скупа падкормленая ўгнаеннямі, яна ўсё, што толькі магла, узяла ад зямлі і надвор’я, такога багатага сёлета на сонца і цяпло, паднялася ў рост чалавека, а на болей сіл не хапіла. Яшчэ тыдні два назад яна пасігналіла сваім шырокім лісьцем, падфарбаваным старэчай жаўцізной: самы час у сіласную яму. Але гэтага ніхто не заўважыў, а калі і заўважыў, то раўнадушна прайшоў міма”.

“Добры вечар”, 1994 год:

“Да гэтага часу не вырашана пытанне аб аднаўленні вяшчання радыёстанцыі “Беларуская маладзёжная”. Начальнік упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандр Фядута на апошняй сустрэчы з журналістамі запэўніў, што, згодна з распараджэннем прэзыдэнта, радыёстанцыя будзе выходзіць у эфір у былым аб’ёме вяшчання… Кіраўнік жа Беларускага радыё Ул.Ядранцаў мае на гэты конт сваё меркаванне. Як ён заявіў карэспандэнту БелаПАНА, “Беларуская маладзёжная” наўрад ці з’явіцца на першым канале рэспубліканскага радыё… На думку Ул.Ядранцава, праблемы не існуе. Страсці вакол “апальнай” радыёстанцыі напальваюцца яе былымі супрацоўнікамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG