Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

16 ахвяраў выбухаў двух аўтобусаў у Ізраілі


ТЭЛЬ-АВІЎ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што краіна будзе змагаца з тэрарызмам усімі магчымымі сродкамі. У Ізраілі ўчора амаль адначасова адбыліся выбухі ў двух аўтобусах. Загінулі 16 чалавек, болей за 80 чалавек былі параненыя. Выбухі адбыліся у горадзе Беэршэва на поўдні Ізраілю. Палестынская групоўка Хамас узяла на сябе адказнасьць за выбухі. Пра гэта паведамляецца ва улётках, што былі распаўсюджаныя на Заходнім Беразе Ярдану ў горадзе Хэброн. Паведамляецца, што гэтыя напады – помста за забойствы Ізраілем двух лідараў групоўкі - Шэйха Ахмэда Ясіна і Абдэля Азіза аль-Рантысі.
XS
SM
MD
LG