Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзень грамадзянскага непадпарадкаваньня у Нью-Ёрку


НЬЮ-ЁРК. Тут адбываецца з’езд Рэспубліканскай партыі ЗША, на якім сёньня выступяць жонка прэзыдэнта ЗША Лаура Буш і губэрнатар Каліфорніі Арнольд Шварцнэгер. Сёньня у тэлеінтэрвію Лаура Буш заявіла, што ЗША ужо перамагаюць у вайне з тэрарызмам. Раней Джордж Буш сказаў, што у вайне з тэрарызмам канчатковая перамога немагчымая. Паліцыя Нью-Ёрку рыхтуецца да магчымых сутыкненьняў з удзельнікамі маніфэстацый пратэсту, якія абвесьцілі сёньняшні дзень Днём грамадзянскага непадпарадкаваньня
XS
SM
MD
LG