Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

15 чалавек загінулі у Ізраілі


ТЭЛЬ-АВІЎ. У Ізраілі сёньня адбыліся выбухі у двух аўтобусах амаль адначасова. Загінулі як найменей 15 чалавек, выратавальнікі кажуць, што болей 80 чалавек параненыя. Выбухі адбыліся у горадзе Беэршэва на поўдні Ізраілю. Палестынская групоўка Хамас узяла на сябе адказнасьць за выбухі. Пра гэта паведамляецца ва улётках, якія распаўсюджваюцца на Заходнім Беразе у Хэброне, -- у 50 км. ад гораду, дзе адбыліся выбухі. Паведамляецца, што гэты напад – помста за арышты двух лідараў групоўкі, Шэйха Ахмэда Ясіна і Абдэля Азіза аль-Рантысі. Палестынскія улады асудзілі напад і заявілі, што падобныя напады ня адпавядаюць вышэйшым нацыянальным інтарэсам Палестыны. Апошні тэрарыстычны напад у Ізраілі быў 11 ліпеня, у выніку загінула маладая жанчына, якая служыла у ізраільскім войску.
XS
SM
MD
LG