Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чачэнцы Прыбалтыкі і Фінляндыі назвалі выбары у Чачэніі фарсам


ТАЛІН. Чачэнцы, якія жывуць у Эстоніі у мінулыя выходныя ня бралі удзелу у выбарах прэзыдэнта Чачэніі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Чачэніі у Эстоніі Імран Ахаеў. Ён заявіў: “Чачэнцы, якія жывуць у Эстоніі, Латвіі, Літве і Фінляндыі, адкрыта заявілі, што прызнаюць толькі законна абранага прэзыдэнта Аслана Масхадава”. Паводле прадстаўніка Чачэніі у Эстоніі, выбары у Чачэніі “ладзіліся выключна для Захаду” і былі “фарсам”. Старшыня дэпутацкай групы “За правы чалавека у Чачэніі” у парляманце Эстоніі Андрэс Хэкель заявіў, што гэтыя выбары нельга лічыць дэмакратычнымі: “Немагчыма усталяваць дэмакратыю на штыках і ва умовах акупацыі”. Паводле эстонскага парлямантара, Расея зьнішчыла усе дэмакратычныя структуры у Чачэніі і аднавіць іх будзе немагчыма да таго, пакуль не пачнуцца перамовы з прэзыдэнтам Асланам Масхадавым.
XS
SM
MD
LG