Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм''ер Украіны прапануе палітычную рэформу


КІЕЎ. Адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты ва Украіне, прэм’ер-міністар Віктар Януковіч, заявіў, што палітычную рэформу у краіне неабходна правесьці да прэзыдэнцкіх выбараў. Гэта пазыцыя Партыі рэгіёнаў, якую ачольвае украінскі прэм’ер. Януковіч заявіў, што зьмены у Канстытуцыі Украіны павінны быць зробленыя яшчэ да выбараў, і што гэта яго пазыцыя і як прэм’ера, і як кандыдата у прэзыдэнты. Выбары прэзыдэнта Украіны прызначаныя на 31 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG