Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія рыхтуецца да 1 верасьня


РЫГА. Гарадзкія улады сталіцы Латвіі не дазволілі ладзіць шэсьце 1 верасьня з пратэстамі супроць Рэформы 2004 -- папраўкі да закону аб адукацыі, паводле якой у старэйшых клясах расейскамоўных школаў 60 працэнтаў прадзьметаў маюць выкладацца на латыскай мове. Штаб абароны расейскіх школаў абвесьціў, што заместа шэсьця наладзіць “сумесны мірны шпацыр”, паколькі закон не забараняе групамі ісьці па вуліцы, калі гэта не замінае руху. Міністар унутраных справаў Латвіі Эрыкс Екабсонс заявіў, што будзе адказваць асабіста за скаардынаванасьць працы усіх службаў 1 верасьня. Прэм’ер-міністар Латвіі Індуліс Эмсіс кажа, што Міністэрства адукацыі Латвіі прапануе на 1 верасьня больш цікавую праграму, чым тыя, хто выступае супроць Рэфрмы-2004. Міністар адукацыі Латвіі Юрыс Радзевіч паведаміў, што усе школы нацыянальных меншасьцяў у Латвіі цалкам гатовыя выконваць новыя патрабаваньні закону аб адукацыі.
XS
SM
MD
LG