Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вацлаў Станкевіч: Маракі зь Літвы будуць выратаваныя


ВІЛЬНЯ. Маракі зь Літвы, якія знаходзяцца на трох караблях каля берагоў Афрыкі, у бліжэйшым часе змогуць вярнуцца дахаты. На цяперашні момант дакладна вядома пра 16 маракоў зь Літвы, якія амаль тры гады знаходзяцца у моры і ня ведаюць, калі змогуць вярнуцца, паколькі працадаўцы ім ня плацяць заробкі. На іх караблях не хапае ежы і мэдыкамэнтаў. Літоўскі парлямантар Вацлаў Станкевіч у часе сустрэчы з блізкімі маракоў паведаміў, што у найбліжэйшым часе будуць выратаваныя тыя маракі, чые блізкія афіцыйна зьвярнуліся па дапамогу. Мяркуецца, што у водах Афрыкі знаходзяцца як найменей 30 маракоў зь Літвы, якія ня могуць вярнуцца. У большасьці афрыканскіх краінаў няма прадстаўнікоў міжнароднай асацыяцыі маракоў, ня дзейсныя міжнародныя правілы і законы.
XS
SM
MD
LG