Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьверты дзень працэсу над Леванеўскім: абраза прэзыдэнту была ў фразе “Лукашэнку – у адстаўку”?


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні ў Ленінскім раённым судзе працягваўся разбор крымінальнай справы супраць кіраўнікоў страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева. Іх абвінавачваюць у публічнай абразе прэзыдэнта Лукашэнкі, а спадара Васільева — таксама ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу.

У судзе апытвалі сьведкаў, каб паспрабаваць высьветліць — ці была абраза прэзыдэнта ў вершаванай першамайскай улётцы і ці насамрэч адбыліся беспарадкі на вуліцах пасьля мітынгу 1 траўня?

Сёньня быў чацьверты дзень працэсу. Першым дапытвалі ў якасьці сьведкі капітана міліцыі Герасімовіча. Яму актыўна задаваў пытаньні Валеры Леванеўскі, якога трымаюць падчас працэсу ў клетцы. Міліцыянт на некаторыя пытаньні стаў адказваць інакш, чымсьці адказваў раней у пракуратуры ў часе сьледзтва. Судзьдзя Дземчанка мусіў запытацца ў яго: якія паказаньні браць за аснову — цяперашнія ці ранейшыя? Капітан Герасімовіч адказаў, што —ранейшыя. Паводле міліцыянта, плякаты мітынгоўцаў з надпісам “Лукашэнку ў адстаўку!” ён лічыць абразай прэзыдэнта.

На судзе прысутнічала 17-гадовая дачка Валерыя Леванеўскага Кацярына. Яна сёлета здала экзамэны ў Гарадзенскі ўнівэрсытэт на юрыдычны факультэт, але магла разьлічваць толькі на платнае навучаньне, таму забрала дакумэнты. Яе ўражаньні ад допыту сьведкаў:

(Леванеўская: ) “Тое, што яны гавораць, такое адчуваньне, што гэта ня іхнае меркаваньне, а хтосьці ім яго навязаў. Ім задаюць прамое пытаньне з боку абароны, і такое адчуваньне, што яны не разумеюць гэтага пытаньня і самі ня ведаюць, як на яго адказаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG