Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямеччына, Францыя і Расея заклапочаныя адносна іранскай ядзернай палітыкі


СОЧЫ. Нямеччына, Францыя і Расея сёньня выказалі заклапочанасьць адносна іранскай ядзернай палітыкі. Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар, прэзыдэнт Францыі Жак Шырак і прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін у часе сустрэчы у чарнаморскім курорце Сочы падкрэсьлілі, што міжнародная супольнасьць павінна не дапусьціць, каб Іран меў ядзерную зброю. Кіраўнікі трох дзяржаваў таксама дамовіліся пра больш блізкае супрацоўніцтва у змаганьні з тэрарызмам. Прэзыдэнт Расеі заявіў, што дасьледуюцца магчымыя сувязі аль-Кайды з бомбавымі нападамі на два расейскія самалёты на мінулым тыдні.
XS
SM
MD
LG