Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбухі у Ізраілі


ТЭЛЬ-АВІЎ. Ізраільскае радыё паведаміла, што сёньня адбыліся выбухі у двух аўтобусах амаль адначасова. Загінулі некалькі чалавек і многія параненыя. Зьвесткі пра пацярпелых супярэчлівыя. Ізраільская тэлевізія паведаміла, што загінулі як найменей 12 чалавек, выратавальнікі паведамілі, што загінулі 15 чалавек. Выбухі адбыліся у горадзе Біршэба на поўдні Ізраілю. Ізраільскае вайсковае радыё паведаміла, што гэта былі тэрарыстычныя напады двух палестынцаў-самагубцаў.
XS
SM
MD
LG