Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэгіёнах міліцыя ўсё больш старанна шукае “крамолу” - чарговы выпадак у Салігорску


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць Апошнім часам у розных рэгіёнах краіны міліцыя спыняе і прымусова абшуквае актывістаў апазыцыйных партыяў. Шукаюць найчасьцей палітычную літаратуру ды ўлёткі. Апошні такі выпадак адбыўся 30 жніўня ў Салігорску.

Увечары 30 жніўня сябра АГП Яўген Валодзька выходзіў з офісу салігорскай філіі Беларускага Хэльсынскага камітэту. Яго спыніла міліцыя:

(Валодзька: ) “У мяне з сабою была газэта пад назовам “Новая газэта”. Я паклаў яе ў багажнік свайго аўтамабіля. На вуліцы знаходзіліся супрацоўнікі патрульна-паставой службы. Апошнім часам я пачаў заўважаць, што яны дзяжураць каля офісу БХК. Папрасілі прадаставіць машыну для агляду, але я адмовіўся”.

Пасьля гэтага міліцыянты, выклікаўшы на дапамогу супрацоўнікаў дзяржаўтаінспэкцыі, усьлед за спадаром Валодзькам прыхалі да яго кватэру. Яшчэ раз запатрабавалі агляду аўтамабіля. Пратэст актывіста АГП ня спыніў іх. Пад прымусам аўтамабіль быў агледжаны. Вынікі міліцыянтаў расчаравалі.

Кіраўнік салігорскай філіі БХК Леанід Мархотка пацьвердзіў, што цяпер дзейнасць офісу штодзённа кантралюецца міліцыянтамі:

(Мархотка: ) “Яны часьцяком заходзілі сюды ў калідор днём. Але я іх адвадзіў. Сказаў, каб не палохалі людзей. Тады яны пачалі круціцца ля офісу”.

(Карэспандэнт: ) “А з чым гэта зьвязана?”

(Мархотка: ) “Пачаліся выбары. І я буду рэгістравацца як адзін з кандыдатаў па Салігорскай гарадзкой акрузе №90”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG