Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гаазе пачынаецца этап абароны Слабадана Мілошавіча


ГААГА. Былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч сёньня пачынае сваю абарону на працэсе ў Міжнародным трыбунале ў справах ваенных злачынстваў у былой Югаславіі. Мілошавіч абвінавачваецца ў гэнацыдзе, злачынствах супраць чалавечнасьці і ваенных злачынствах, што былі зьдзейсьненыя цягам вайны ў Харватыі, Босьніі й Косава на пачатку 90-х гадоў. Мілошавіч, які адмовіўся ад паслуг адвакатаў і абараняе сябе сам, адхіліў усе абвінавачаньні і назваў іх палітычна матываванай хлусьнёй. Былы кіраўнік Югаславіі заявіў, што дзеля сваёй абароны зьбіраецца паклікаць у суд болей за тысячу сьведкаў, у тым ліку – прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэра і былога амэрыканскага прэзыдэнта Біла Клінтана. Міжнародны трыбунал заявіў, што Слабадан Мілошавіч мае 150 дзён на сваю абарону.
XS
SM
MD
LG