Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: А.Васільеў адмовіўся ад сваіх паказаньняў, што даў падчас шматгадзінных допытаў у КГБ


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня трэці дзень працэсу над кіраўнікамі страйкаму прадпрымальнікаў Леванеўскім і Васільевым у Горадні. Абодвух абвінавачваюць у нанясеньні публічнай абразы прэзыдэнту. Абраза нібыта выяўлена ва ўлётках, за распаўсюд якіх спадара Леванеўскага чатыры месяцы трымаюць за кратамі. Спадара Васільева таксама абвінавачваюць і ў арганізацыі несанкцыянаванага першамайскага мітынгу, удзельнікі якога запатрабавалі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандар Лукашэнка сёньня на Гарадзеншчыне ў Карэліцкім раёне правяраў якасьць ільнотрасты. А ў Горадні судзілі Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева, якія нібыта абразілі прэзыдэнта сатырычным вершыкам, надрукаваным у першамайскай улётцы.

Ахову суду турбуе, каб не зьявіліся здымкі спадара Леванеўскага, якога трымаюць падчас працэсу ў клетцы. Маёр міліцыі прымусіў мяне выняць усё з кішэняў, дбаючы, каб не было фотаапарату. Валеры Леванеўскі папрасіў суд прызнаць прызнаць паказаньні яго і Васільева, якія сталі асновай абвінавачаньня, неправамоцнымі, паколькі яны атрыманы з парушэньнямі.

(Леванеўскі: ) “Тое, што Васільеў быў прызнаны абвінавачаным па справе фактычна да прад’яўленьня яму пастановы аб прызнаньня яго абвінавачаным, гаворыць і частата допытаў. Як відаць з вышэйсказанага, допыт Васільева ў якасьці сьведкі па дадзенай крымінальнай справе ва ўсіх выпадках вёўся супраць ягонай волі”.

Такую выснову Валеры Леванеўскі зрабіў, праслухаўшы зачытаныя пракурорам Панасюком паказаньні спадара Васільева, якога ў траўні дапытвалі ў КГБ чатыры дні запар. Падобным чынам былі атрыманы паказаньні і ад самога спадара Леванеўскага. Аляксандар Васільеў афіцыйна адмовіўся ў судзе ад сваіх былых паказаньняў.

(Васільеў: ) “Я адмаўляюся ад усіх паказаньняў, якія я даваў ва ўправе КГБ. Мяне трымалі па сем-восем гадзінаў кожны дзень. Толькі пад прэсінгам я быў вымушаны даваць паказаньні супраць сябе і Валерыя Леванеўскага”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG