Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

В. Шчукін патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць старшыні акруговае камісіі


Браніслава Станкевіч, Віцебск Валер Шчукін патрабуе распачаць крымінальную справу супраць старшыні акруговае камісіі, дзе не зарэгістравалі яго ініцыятыўную групу. У заяве, скіраванай у Першамайскую раённую пракуратуру, спадар Шчукін вінаваціць старшыню ды сакратара выбарчае камісіі ў фальсыфікацыі дакумэнтаў ды парушэньні ягоных правоў.

Ён сьцьвярджае, што ў пісьмовай адмове зарэгістраваць ягоную ініцыятыўную групу кіраўніцтва выбарчае камісіі абапіраецца зусім не на тыя заканадаўчыя дакумэнты, якія былі згаданыя ў часе пасяджэньня.

Апрача гэтага, Валер Шчукін зазначае, што ў выбарчай камісіі яму не дазволілі паглядзець матэрыялы праверкі складу ягонай ініцыятыўнае групы.

Абедзьве гэтыя акалічнасьці Валер Шчукін лічыць парушэньнем уласных выбарчых правоў. І хаця магчымасьць балятавацца ў дэпутаты Парлямэнту дзеля яго ўжо страчаная, спадар Шчукін кажа, што будзе змагацца з парушэньнямі з боку адказных асобаў ужо не дзеля ўласных палітычных інтарэсаў, а дзеля абароны праўды ды справядлівасьці.
XS
SM
MD
LG