Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады прыпынілі выхад газэты “Навінкі”


На тры месяцы прыпынены выхад незалежнай штомесячнай газэты “Навінкі”. Пастанову пра гэта падпісаў 27 жніўня міністар інфармацыі Ўладзімер Русакевіч Газэта абвінавачваецца ў несвоечасовым паведамленьні пра зьмену адрэса рэдакцыі, зьмене пэрыядычнасьці й іншых парушэньнях. Гэта ўжо другое прыпыненьне выхаду газэты, якая выдаецца з 1998 году. У траўні летась выхад “Навінак” быў прыпынены за “спробу падарваць маральныя ўстоі грамадзянаў”. Таксама ў гэтым жніўні на 3 месяцы быў прыпынены выхад “Новай газэты Смаргоні”.
XS
SM
MD
LG