Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадстаўнікі бюро АБСЭ прыяжджаюць у Менск на наступным тыдні


Прадстаўнікі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ прыедуць у Беларусь у сярэдзіне наступнага тыдня для доўгатэрміновага назіраньня за хадою перадвыбарчай кампаніі. Пра гэта паведаміла прэсавы сакратар офісу АБСЭ ў Беларусі Хайдзі Сьміт. Паводле яе, напачатку верасьня прыедуць 30 назіральнікаў, якія будуць сачыць за хадой усёй перадвыбарчай кампаніі, а 10 кастрычніка, за тыдзень да выбараў, яшчэ 300 назіральнікаў, якія будуць ажыцьцяўляць кароткатэрміновае назіраньне.
XS
SM
MD
LG