Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводка у Румыніі


БУХАРЭСТ. На паўднёвым усходзе Румыніі працягваюцца моцныя дажджы. Ад учорашняга дню у выніку паводкі загінулі пяцёра чалавек – трое дзяцей і дзьве жанчыны патанулі у плынях вады, якія не зьмяшчаліся у вадастоках. Каля 1000 дамоў затопленыя, зь іх ліку 350 разбураныя цалкам. Машыны, якія спрабуюць езьдзіць, напалову схаваныя пад вадой. Усяго у Румыніі пад вадой апынуліся 60 км дарогаў і 2 км чыгункі. Цягам апошніх 24 гадзінаў на кожны квадратны мэтр выпала амаль па 200 літраў ападкаў. Ад залеваў загінулі каля 6 300 га пасеваў, найбольш пацярпелі вінаграднікі.
XS
SM
MD
LG