Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Справай супрацоўніка чэскай гуманітарнай місіі занялася пракуратура Чачэніі


ПРАГА. Справай супрацоўніка чэскай гуманітарнай місіі “Чалавек у бядзе” Юнуса Макаева будзе займацца пракуратура Чачэніі. Будзе спраўджвацца яго далучнасьць да цяжкіх злачынстваў, -- яго абвінавачваюць у забойстве і тэрарызме. Макаеў быў затрыманы у Чачэніі. Ён падазраецца ва удзеле у баявых дзеяньнях супроць расейскіх войскаў. Паводле расейскіх крыніцаў, ён браў удзел у арганізацыі выбуху аўтамабілю “Урал” цюменскага АМАПу. Чэская гуманітарная арганізацыя “Чалавек у бядзе” працуе з трыма раёнамі Грознага – Кастрычніцкім, завадзкім і Ленінскім, а таксама гэтая арганізацыя дапамагае і горным раёнам Чачэніі.
XS
SM
MD
LG