Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

9 чалавек загінулі ад выбуху у Кабуле


КАБУЛ. У сталіцы Афганістану загінулі як найменей 9 чалавек у выніку учорашняга выбуху. За гэты напад адказнасьць на сябе узяў Талібан. Прадстаўнік амэрыканскіх войскаў Скот Нэльсан сёньня паведаміў, што у ліку загіблых трое амэрыканцаў і трое афганцаў. Прадстаўнікі афганскага ураду паведамілі, што яшчэ загінулі трое непальцаў. Выбух адбыўся у нядзелю перад будынкам, дзе месьціцца амэрыканская кампанія, якая супрацоўнічае з сіламі бясьпекі Афганістану. Талібан раней выказваў пагрозы нападаў з мэтай сарваць выбары у Афганістане.
XS
SM
MD
LG