Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальная справа супраць Тацяны Процькі не закрытая


Алег Грузьдзіловіч, Менск Дэпартамент фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю Беларусі не спыніў крымінальную справу супраць старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяны Процькі й галоўнай бугальтаркі арганізацыі Тацяны Руткевіч. Ім пагражае 7 гадоў зьняволеньня за нявыплату падаткаў з грашовай дапамогі, якую БХК атрымаў паводле праграмаў Эўразьвязу ТАСІS.

23 чэрвеня гаспадарчы суд Менску пастанавіў, што праваабаронцы ня мусілі плаціць падаткаў з грантаў ТАСІS, але, як стала вядома ў БХК, крымінальную справу на падставе гэтага рашэньня не закрылі. 30 жніўня БХК атрымаў адказ з пракуратуры Менску на сваю скаргу на дзеяньні дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў КДК. “Прававой ацэнкі дзеяньняў сьледчых у гэтым адказе няма. Пракуратура проста ўхілілася ад назіраньня за выкананьнем закону”, — лічыць выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак. У пракуратуры Менску камэнтаваць рашэньне адмовіліся.
XS
SM
MD
LG