Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня ІСТАФу Герхард Янецкі: “Несьцярэнка – галоўны сюрпрыз Афінаў”


Ул. інф. Беларуская алімпійская чэмпіёнка ў спрынтэрскай дыстанцыі на 100 мэтраў Юлія Несцярэнка пасьля афінскіх гульняў возьме ўдзел у міжнародных лёгкаатлетычных спаборніцтвах ІСТАФ, піша “Бэрлінэр Моргэнпост”. Бэрлінскія лёгкаатлетычныя гульні стартуюць 12 верасьня і традыцыйна лічацца аднымі з самых прэстыжных спаборніцтваў у лёгкай атлетыцы.

Сёлета ў гэтай “Залатой лізе”, як называюць ІСТАФ у спартовых колах, возьмуць удзел 200 ўсясьветна вядомых спартоўцаў, якія прадстаўляюць усе віды лёгкай атлетыкі. Назіраць за спаборніцтвамі будуць звыш за 50 тысячаў заўзятараў.

Паводле старшыні ІСТАФу Герхарда Янецкі, сваю згоду на ўдзел у бэрлінскіх спаборніцтвах пацьвердзілі як чэмпіёны, так і прызёры афінскіх гульняў. Беларуска Юлія Несьцярэнка названа Янецкі галоўным сюрпрызам Афінаў.

Пераможцы ІСТАФу традыцыйна атрымліваюць грашовыя ўзнагароды. Некалькі год таму лепшым удзельнікам бэрлінскіх гульняў уручаліся ганары ў памеры да 500 тысячаў эўра. Сёлета, паводле арганізатараў, бюджэт значна больш сьціплы і сумарна дасягае 2-х мільёнаў эўра. Аднак удзел у ІСТАФе, па-ранейшаму зьяўляецца справай гонару для лёгкаатлетаў сьвету.
XS
SM
MD
LG