Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жак Шырак адклаў візыт у Сочы


ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак адклаў свой візыт у расейскі горад Сочы, дзе сёньня ўвечары мелася пачацца ягоная сустрэча з Уладзімерам Пуціным і нямецкім канцлерам Гэрхардам Шродарам. Рашэньне Жака Шырака зьвязанае з захопам у Іраку двух францускіх журналістаў. Захопнікі, якія называюць сябе “Ісламскім войскам Іраку”, запатрабавалі ад Францыі скасаваць забарону насіць у дзяржаўных навучальных установах рэлігійныя сымбалі, у тым ліку, мусульманскія жаночыя хусткі, гэтак званыя хіджабы. Час ўльтыматыму, які вылучылі захопнікі, завяршаецца сёньня.
XS
SM
MD
LG