Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Нью-Ёрку пачынаецца зьезд Рэспубліканскай партыі


НЬЮ-ЁРК. Сёньня ў Нью-Ёрку пачынаецца зьезд Рэспубліканскай партыі ЗША, удзельнікі якога афіцыйна вылучаць кандыдатам на пасаду прэзыдэнта краіны цяперашняга кіраўніка дзяржавы Джорджа Буша. У нядзелю па вуліцах гораду прайшлі болей за 100 тысячаў дэманстрантаў, якія заклікалі амэрыканцаў праваліць Джорджа Буша на наступных выбарах. Сярод дэманстрантаў былі прыхільнікі й сябры Дэмакратычнай партыі, вэтэраны войнаў, а таксама антываенныя актывісты. Паліцыя Нью-Ёрку арыштавала блізу 200 чалавек.
XS
SM
MD
LG