Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэманстрацыі пратэсту у Нью-Ёрку супраць палітыкі Дж. Буша


НЬЮ-ЁРК. У Нью-Ёрку дзесяткі тысячаў дэманстрантаў пратэстуюць супраць палітыкі прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша. Як паведамілі арганізатары, у маршы пратэсту плянуецца удзел 250 000 чалавек. Дэманстранты запоўнілі 20 раёнаў Нью-Ёрку, яны патрабуюць вываду войскаў ЗША з Іраку. Сотні дэманстрантаў нясуць зробленныя з картону труны, пакрытыя сьцягамі ЗША, што сымбалізуе амэрыканскіх вайскоўцаў, якія загінулі у Іраку і Афганістане. У тым часе дэлегаты Рэспубліканскай партыі сёньня зьбіраюцца у Нью-Ёрку, каб заўтра зацьвердзіць кандыдатуру Джорджа Буша на другі тэрмін. Паводле паліцыі Нью-Ёрку, цягам апошніх двух дзён арыштаваныя болей за 300 чалавек у сувязі з інцэдэнтамі у часе дэманстрацыяў пратэсту.
XS
SM
MD
LG