Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у цэнтры Кабула: 7 чалавек загінулі


КАБУЛ. Як найменей сямёра чалавек загінулі сёньня у выніку выбуху у цэнтры сталіцы Афганістану. У ліку загіблых трое грамадзянаў Непалу, двое афганцаў і двое амэрыканцаў. Выбух адбыўся у раёне, дзе месьціцца амбасада ЗША, штаб-кватэра ААН і урадавыя будынкі. Арабскі тэлеканал аль-Джазіра паведаміў, што ваяўнікі Талібану узялі на сябе адказнасьць за выбух..
XS
SM
MD
LG