Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Індыя сёньня выпрабоўвала ракеты клясу "зямля-зямля"


ДЭЛІ. Індыя сёньня выпрабоўвала ракеты клясу "зямля-зямля", якія здольныя несьці ядзерны зарад. Ракета Агні-2 запускалася з палігону на усходзе Індыі, як паведаміла міністэрства абароны Індыі. Гэта трэцьці пробны запуск ракеты, радыюс дзеяньня якой дасягае двух з паловай тысячаў км. Выпрабаваньні зьдзейсьняныя за тыдзень да пачатку чарговага раунда мірных індыйска-пакістанскіх перамоваў, якія маюць спыніць шматгадовы канфлікт двух ядзерных дзяржаваў адносна штату Кашмір.
XS
SM
MD
LG