Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя Эўразьвязу у Іраку


БРУСЭЛЬ. Сёньня у Ірак накіруецца з дэлегацыяй міністар замежных справаў Нідэрляндаў Бэн Бот, -- краіны, якая цяпер старшынюе у Эўразьвязе. Плянуюцца сустрэчы з вышэйшымі уладцамі пераходнага ураду Іраку дзеля абмеркаваньня шляхоў дапамогі аднаўленьню Іраку з боку Эўропы. Гэта першы візыт у Багдад дэлегацыі Эўразьвязу такога высокага узроўню ад пачатку кіраваньня пераходнага ураду у чэрвені. Эўразьвяз заабавязаўся перадаць сёлета Іраку 400 мільёнаў даляраў у якасьці гуманітарнай дапамогі і на рэканструкцыю краіны.
XS
SM
MD
LG