Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўэл не паедзе ў Афіны


ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл адмяніў паездку ў Афіны, дзе ён меўся браць удзел у цырымоніі закрыцьця алімпійскіх гульняў. Паводле прадстаўніка Дзярждэпартамэнту Рычарда Баўчэра, гэта зьвязанае з неадкладнымі справамі, якія патрабуюць прысутнасьці Паўэла ў Вашынгтоне. Між тым учора ў Афінах прайшлі акцыі пратэсту супраць палітыкі ЗША ў Іраку. (Удзельнік акцыі) “Гэта нашая перамога. Пасьля першай акцыі, якая адбылася ў пятніцу, Паўэл адклаў паездку ў Афіны да кастрычніка. Народ Грэцыі заўсёды выступаў супраць палітыкі ЗША ў Іраку”
XS
SM
MD
LG