Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пэнтагоне шукаюць ізраільскага шпіёна


ВАШЫНГТОН. Фэдэральнае бюро дасьледаваньняў ЗША – FBI – шукае ізраільскага шпіёна сярод супрацоўнікаў Пэнтагону. Гаворка ідзе пра чыноўніка з канцылярыі намесьніка міністра абароны, які нібыта перадаў ізраільскай выведцы сакрэтную інфармацыю ў справе Ірану. Ізраіль катэгарычна адкідае свой удзел у гэтым скандале. Кіраўнік парлямэнцкага камітэту ў справе зьнешняй палітыкі і абароны Ізраілю Юваль Штэйнц заявіў. (Штэйнц) Я магу з абсалютнай упэўненасьцю сказаць, што ізраільская выведка не вядзе ні ў самім Пэнтагоне ні ўвогуле ў ЗША ніякай працы. Пасьял справы Палларда 20 гадоў таму было цьвёрда вырашана не займацца шпіянажам у Злучаных Штатах і ў амэрыканскіх урадавых структурах. Таму я на 100% упэўнены, што Ізраіль ня мае ніякага дачыненьня да гэтай справы”.
XS
SM
MD
LG