Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Судане галадаюць каля мільёна чалавек


ХАРТУМ. У сельскагаспадарчых раёнах суданскай правінцыі Дарфур галадаюць каля мільёна чалавек, - гаворыцца ў адмысловай справаздачы Чырвонага Крыжа. Гуманітарная дапамога даецца ў асноўным ўцекачам, якія жывуць у лягэрох. А людзі, што засталіся ў сваіх вёсках, харчоў практычна не атрымліваюць, бо працягваюцца зацятыя напады арабскіх узброеных аддзелаў на чорнаскурае насельніцтва правінцыі. У панядзелак канчаецца тэрмін, які вызначыла Арагнізацыя Аб’яднаных Нацыяў ўраду Судану на тое каб палагодзіць канфлікт у Дарфуры. У адваротным выпадку могуць быць уведзеныя санкцыі.
XS
SM
MD
LG