Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку вызвалены кіраўнік багдацкага бюро ІРНА


ТЭГЕРАН. Іранскае афіцыйнае агенцтва ІРНА паведаміла, што ірацкая паліцыя вызваліла кіраўніка Багдацкага бюро агенцтва Мустафу Дарбана, які знаходзіўся пад арыштам болей за 2 тыдні. ІРНА пакуль не паведаміла пра лёс яшчэ двух журналістаў, што былі затрыманыя разам с Дарбанам. Ірацкая паліцыя не патлумачыла прычыны затрыманьня. Вызваленьне Дарбана адбылося напярэдадні візыту ў Тэгеран віцэ-прэм’ера часовага ірацкага ўраду Баргама Салеха.
XS
SM
MD
LG