Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У рэштках самалёту Ту-154 знойдзеныя сьляды выбухоўкі


МАСКВА. Прадстаўнікі расейскай Фэдэральнай службы бясьпекі (ФСБ) сёньня заявілі, што знайшлі сьляды выбухоўкі ў рэштках аднаго з самалётаў, што пацярпелі катастрофу ўва аўторак увечары. Яны таксама паведамілі, што самалёт відавочна пацярпеў катастрофу ў выніку тэрарыстычнага акту. Прэсавы сакратар ФСБ Мікалай Захараў сказаў, што службы бясьпекі ідэнтыфікавалі шэраг асобаў з магчымымі дачыненьнямі з тэрарыстычнымі групоўкамі, але імёны гэтых людзей не назваў. Нагадаем, што два самалёты зьніклі з экранаў радараў з розьніцай у адну хвіліну. Ахвярамі авіякатастрофаў сталі 89 чалавек. Генэральны сакратар НАТО Яап Дэ Хоап Схэфэр сёньня рэзка асудзіў меркаваныя напады на расейскія самалёты, назваўшы іх актамі барбарскага тэрарызму.
XS
SM
MD
LG