Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч пра папярэджаньне ад Мінюсту: "Я думаю, гэта найлепшы анэкдот"


Галіна Абакунчык, Менск Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады на дзеяньні Міністэрства юстыцыі. Аўтары пазову прасілі суд адмяніць папярэджаньне Мінюсту, вынесенае БСДГ і яшчэ тром партыям за тое, што прадстаўнікі кааліцыі “Пяцёрка+” на старонках “Народнай волі” заклікалі людзей узяць удзел у несанкцыянаванай акцыі салідарнасьці з газэтай “Ланцуг неабыякавых чытачоў”.

Старшыня партыі Станіслаў Шушкевіч давёў суду, што кааліцыя “Пяцёрка +” ёсьць грамадзкім рухам, у які ўваходзяць сябры разнастайных палітычных і грамадзкіх арганізацыяў. Яны і запрасілі чытачоў газэты прыйсьці на акцыю. Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада ніякіх заклікаў не рабіла, а таму папярэджаньне Мінюсту ёсьць незаконным. Тым ня менш, судзьдзя Філіманіхіна скаргу БСДГ не задаволіла. Вось як гэта пракамэнтаваў спадар Шушкевіч:

(Шушкевіч: ) “Зьвінаваціць партыю немагчыма, але ж вы бачылі, што робіцца: паколькі кааліцыя не зьяўляецца юрыдычнай асобай, не існуе, то няма каму абвесьціць папярэджаньне. Дык давайце абвесьцім папярэджаньне палітычнай партыі. Я думаю, што гэта найлепшы анэкдот”.

Аналягічныя папярэджаньні Міністэрства юстыцыі выставіла яшчэ тром палітычным партыям — Беларускаму Народнаму Фронту, Аб’яднанай грамадзянскай партыі й Партыі камуністаў беларускай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG