Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Онлайн-канфэрэнцыя з Генадзем Бураўкіным!


Генадзь Бураўкін... Зьяўляючыся карэспандэнтам газэты “Правда” па БССР, у 1969 годзе спрыяў публікацыі артыкула Зянона Пазьняка, абарону гістарычнага цэнтру Менску. Быў рэдактарам часопісу “Маладосьць” (1972-1978), дзе друкаваў творы Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча, а таксама кнігу А.Адамовіча, Брыля і Калесьніка “Я з вогненнай вёскі”... Зьяўляўся старшынёй Дзяржтэлерадыё БССР (1978-1990), аднак за падтрымку дэмакратычных сіл і прадстаўленьне эфіру лідэрам БНФ быў вызвалены ад пасады і накіраваны на дыпляматычную працу.

Зьяўляўся пастаянным прадстаўнік Беларусі ў ААН (1990-1994). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10 і 11 скліканьня (1980-1990), быў адным з ініцыятараў прыняцьця Закону аб мовах. Быў старшынём ТБМ. Ляўрэат дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.

Аўтар кніг паэзіі “Дыханьне”, “Выток”, “Варта вернасьці”, “Гняздо для птушкі радасьці”, “узмах крыла”, “Паміж зоркай і сьвечкай”, “чытаю тайнапіс вачэй” і інш. Аўтар вершаў для многіх папулярных песень, у тым ліку і “калыханкі”, якая амаль два дзесяцігодзьдзя штодня гучыць па беларускім тэлебачаньні.

Укладальнік кнігі “Наш Быкаў” – першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.

У наступны панядзелак на сайце Радыё Свабода - жывы форум з Генадзем Бураўкіным. Вы можаце задаць свае пытаньні ўжо цяпер.
XS
SM
MD
LG