Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аналіз "чорных скрынак" нічога ня даў


МАСКВА. Адмысловы прадстаўнік прэзыдэнта Расеі Уладзімір Якаўлеў заявіў, што аналіз гэтак званых “чорных скрынак”, якія былі знойдзеныя на месцы ўчорашняй авіякатастрофы двух расейскіх самалётаў, пакуль не даў вынікаў, на якія спадзяваліся сьледчыя. (Якаўлеў) “Гэтыя прыстасаваньні адразу ж адключыліся, таму ніякай каштоўнай інфармацыі мы не атрымалі. Гэта можа толькі пацьвердзіць факт, што адбылося нешта вельмі хуткае і экіпаж нават не пасьпеў падаць ніякага сігналу”. Заявіў прадстаўнік расейскага прэзыдэнта ў справе авіякатастрофаў у Растоўскай і Тульскай вабласьцях, дзе загінулі 89 чалавек. Яшчэ адно паведамленьне з Расеі.
XS
SM
MD
LG