Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўторны суд у справе расейскіх спэцназаўцаў, што забілі мірных чачэнцаў


МАСКВА. Вайсковая калегія Вярхоўнага суду Расеі скасавала апраўдальны вырак у справе групы жаўнераў расейскага спэцназу, пад камандаваньнем капітана Эдуарда Ульмана, якія абвінавачваліся ў забойстве шасьці мірных жыхароў Чачэніі. Суд задаволіў скаргу сваякоў забітых і накіраваў справу на паўторны разгляд з новым складам прысяжных. Паводле пракуратуры, у студзені 2001 году ў Шатойскім раёне Чачэніі, падсудныя расстралялі пасажыраў аўтамабілю, кіроўца якога адмовіўся спыніцца.
XS
SM
MD
LG