Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: Ізраіль валодае ядзернай зброяй


МАНІЛА. Міністар замежных спарваў Ірану Камал Каразі заявіў сёньня, што на Ізраіль трэба ціснуць, каб гэтая краіна далучылася да дамоўленасьці аб непашырэньні ядзернай зброі. Паводле Каразі гэта дапаможа стабілізаваць сытуацыю на Блізкім Усходзе. Іранскі міністар, прамаўляючы ў Маніле, сказаў, што Тэгеран выступае за тое, каб у блізкаўсходнім рэгіёне не было ядзернай зброі бо гэта не зробіць рэгіён больш бясьпечным. Камал Каразі абвінаваціў Ізраіль у тым, што гэтая краіна мае “вялікі арсэнал” атамнай зброі. Тэль-Авіў ніколі не пацьвердзіў але й не абверг факту, што мае ядзерную зброю. Між тым і Ізраіль і Злучаныя Штаты працягваюць вінаваціць Іран ў спробах стварыць атамную зброю, нягледзячы на тое, што Тэгеран падпісаў дамоўленасьць аб непашырэньні ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG