Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША накіроўваюць у Аўганістан дадатковыя сілы


КАБУЛ. ЗША накіроўваюць у Аўганістан дадаткова 100 жаўнераў для ўзмацненьня бясьпекі няпярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у гэтай краіне, што адбудуцца 9 кастрычніка. Паводле прадстаўніка ЗША ў НАТА, напрыканцы верасьня будзе сфармаваны аддзел хуткага рэагаваньня, якое будзе дапамагаць сілам альянсу, што знаходзяцца ў Кабуле. Між тым Вялікая Брытанія заявіла, што для тых самых мэтаў накіроўвае ў Аўганістан 6 зьнішчальнікаў “Харыер”.
XS
SM
MD
LG