Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 26 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 26 жніўня

“Звезда”, 1924 год. Старшыня Галоўпалітасьветы Лысаў:

“Галубок нясе плённую культурную работу ў асяродзьдзі рабочых і сялянаў зь бескарысьлівасьцю, з унутранай энэргіяй і глыбокім веданьнем іх жыцьця. Тэатар Галубка ў летапісе беларускай культуры ўпісаны ў ганаровую старонку. Беларусь можа ганарыцца такім сынам як Галубок, а Наркамасьветы Беларусі, цалкам слушна, да неаднаразовых сваіх ацэнак працы Галубка дадаў яшчэ адну – хадайнічаў перад Саўнаркамам аб прыняцьці ягонай трупы на дзяржаўнае забесьпячэньне, якое хадайніцтва СНК задаволена”.

“Віцебскі пралетарый”, 1934 год:

“У 17 раёнах БССР праводзіцца пераабсталяванне нямых кіно-тэатраў у гукавыя. Да канца года ў БССР будзе працаваць 55 гукавых кіно-тэатраў. У Шклове, Быхаве, Мазыры і Гарадку гукавая апаратура ўжо ўстаноўлена і ў бліжэйшыя дні пачнецца дэманстрацыя гукавых фільмаў. Пераабсталюецца гукавая апаратура кіно-тэатраў у Менску, Гомелі і Дзяржынску. Заканчваецца пабудова гукавога кіно ў Оршы. Распрацоўваюцца праекты пабудовы кіно-тэатраў у Полацку, Бабруйску і Крычаве. У 1935 годзе пачнецца пабудова 10 стацыянарных сельскіх кіно-тэатраў”.

“ЛіМ”, 1954 год. Еўфрасіньня Бондарава піша:

“Адной з прычын недастатковай актыўнасьці пісьменнікаў у напісанні кіносцэнарыяў з’яўляюцца абыякавыя адносіны да гэтага важнага пытання з боку праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Ці абмяркоўвалі там калі-небудзь сапраўды па-дзелавому сцэнарныя справы? Не. Няма ў Саюзе пісьменнікаў сістэмнага кантролю, як і над чым працуюць пісьменнікі, якая дапамога патрэбна ім. А такі кантроль патрэбны. Ён узняў-бы адказнасць пісьменнікаў перад кіно, дысцыплінаваў-бы іх”.
XS
SM
MD
LG