Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яшчэ адзін бронзавы мэдаль


Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Вячаслаў Макаранка заваяваў бронзавы алімпійскі мэдаль у вагавой катэгорыі да 84 кг. 25 жніўня ў двубоі за трэцяе месца ён выйграў у двухразовага чэмпіёна Алімпійскіх гульняў Хамзы Ёрлікая з Турэччыны — 2:1. Іншыя беларускія барцы выступілі ў гэты дзень ня вельмі пасьпяхова. Сяргей Ліштван (да 96 кг), якому ў Афінах "плянаваўся" мэдаль, заняў 13-е месца ў сваёй вагавой катэгорыі, Аляксандар Кікінеў (да 74 кг) — 15-е. Такім чынам, на рахунку беларускай зборнай у Афінах цяпер 12 мэдалёў — 2 залатыя, 3 срэбныя і 7 бронзавых.
XS
SM
MD
LG