Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі расьсьледаваньня: хто ж вінаваты ў зьдзеках з ірацкіх вязьняў?


Віталь Цыганкоў, Прага Незалежная камісія не знайшла ніякіх сьведчаньняў таго, што кіраўніцтва міністэрства абароны ЗША дазваляла альбо заахвочвала зьдзекі са зьняволеных у ірацкай турме Абу-Граіб. Камісія вызначыла, што віна за злоўжываньні павінна быць ускладзеная на амэрыканскіх ваенных начальнікаў у Іраку. Але разам з тым, ваенныя чыноўнікі ў Вашынгтоне ня здолелі прадухіліць праблемы, што спрычынілася для стварэньня адпаведнай атмасфэры ў турме.

Вывучэньне абставінаў адмысловай незалежнай камісіяй, якое праводзілася на працягу трох месяцаў, галоўную віну за факты дрэннага абыходжаньня з затрыманымі ўсклала на кіраўніцтва амэрыканскіх ваенных у Іраку. Яны ня здолелі наладзіць адпаведныя ўмовы і дысцыпліну сярод сваіх падначаленых ў турме Абу-Граіб. Кіраўнік камісіі – былы міністар абароны ЗША Джэймс Шлезынгер – заявіў, што ў Абу-Граіб панаваў хаос.

(Шлезынгер: ) “Зьдзекі, якія былі адлюстраваныя на фотаздымках, адбываліся не падчас афіцыйных допытаў альбо працы спэцслужбаў. Гэта была самавольная дзейнасьць часткі начной зьмены турмы Абу-Граіб”.

Аднак разам з гэтым камісія ўказала на праблемы на больш высокім узроўні. Яна прыйшла да высновы, што вышэйшыя ваенныя чыноўнікі ня здолелі забясьпечыць ясныя інструкцыі і ўказаньні для допытаў і правілаў утрыманьня ў ірацкіх турмах.

Камісія таксама адзначыла слабую матэрыяльна-тэхнічную аснашчанасьць турмаў. Сябра камісіі, былая кангрэсмэн Тылі Фаўлер назвала структуру кіраваньня турмамі заблытаным лябірынтам. Яна была шакаваная, ўбачыўшы, што нават падчас найгоршых злоўжываньняў, было цяжка вызначыць, хто ж на самой справе кіруе ў турме Абу-Граіб. Гэтая блытаніна ды кепскае кіраваньне, дэманстраваная вышэйшым камандаваньнем, давала дрэнны прыклад для астатніх, ніжэйшых камандзіраў.

Камісія аднак, не прыняла якіх-небудзь рэкамэндацыяў наконт адстаўкі міністра абароны ЗША Доналда Рамсфэлда.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG