Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ФСБ дасьледуе прычыны катастрофы двух расесйкіх самалётаў


МАСКВА. Расейскае ФСБ дасьледуе прычыны двух авіякатастрофаў, у якіх загінулі каля 90 асобаў. Прадстаўнік ФСБ Сяргей Ігнатчанка заявіў, што ў часе сьледзтва бяруцца пад увагу некалькі магчымых вэрсіяў, уключна з памылкай пілётаў і тэхнічнымі праблемамі. Ігнатчанка адзначыў, што магчымасьць тэрарыстычнага замаху таксама разглядаецца. (Ігнатчанка) “Мы разглядаем некалькі вэрсіяў. Галоўная зь іх – гэта парушэньне правілаў грамадзянскай авіяцыі. Мы бярэм пад увагу таксама й магчымасьць тэрарыстычнага замаху, але ў дадзены момант ніякіх падцьверджаньняў, што быў зьдзейсьнены замах, няма”. У адным самалёце, які ўпаў у Растоўскай вобласьці было 50 чалавек, а ў другім, што разьбіўся ў Тульскай вобласьці – 43. Абедзьве катастрофы адбыліся амаль адначасова. Прычым абодва самалёты выляталі з таго самага маскоўскага лётнішча з інтэрвалам у адну гадзіну. Пасьля гэтых катастрофаў узмоцненыя захады ў бясьпецы на лётнішчах у Беларусі.
XS
SM
MD
LG