Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША занепакоеныя перасьледам мэдыяў у Таджыкістане


ДУШАНБЭ. Злучаныя Штаты занепакоеныя пагаршэньнем сытуацыі са свабодай слова ў Таджыкістане. Напярэдадні ў гэтай краіне спынілі выхад некалькі газэтаў пасьля таго, як улады закрылі адзіную друкарню, якая пагаджалася іх друкаваць. Падаткавая служба заяўляе, што друкарня была закрытая з прычыны фінансавых парушэньняў, аднак прадстаўнікі незалежнага друку ўпэўненыя, што гэта было зроблена каб спыніць усялякую крытыку напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, што адбудуцца ў Таджыкістане ў наступным годзе. Амбасада ЗША ў Душанбэ заклікала таджыкскія ўлады дбаць пра забесьпячэньне свабоды слова ў краіне.
XS
SM
MD
LG