Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане затрыманыя гандляры зброяй і наркотыкамі


КАБУЛ. Аўганскія спэцслужбы разам з міжнароднымі міратворчымі сіламі правялі дзьве апэрацыі, у часе якіх затрымалі 9 асобаў, што падазраюцца ў гандлі наркотыкамі і зброяй. Між тым Юнус Кануні - галоўны супернік цяперашняга аўганскага лідэра Хаміда Карзая ў будучых прэзыдэнцкіх выбарах – абвінаваціў Карзая ў правале ўсіх спробаў аднаўленьня краіны. Паводле Кануні, Карзай ня змог раззброіць шматлікія групоўкі, што тэрарызуюць краіну, а аб’ём гандлю наркотыкамі ўзрос у параўнаньні зь мінулым годам у 18 разоў.
XS
SM
MD
LG