Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіну заклікаюць спыніць працы на Дунаі


БРУСЭЛЬ. Кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ізноў зьвярнулася да ўладаў Украіны з заклікам спыніць будоўлю каналу ў дэльце ракі Дунай, дзе месьціцца экалягічны запаведнік. Прадстаўнік Эўракамісіі Жан-Крыстоф Філары заявіў. (Філары) “Мы настойваем, каб гэтая будоўля была спыненыя, а таксама патрабуем дакладнага экалягічнага дасьледаваньня перад тым, як якія-заўгодна працы над гэтым праектам адновяцца”. Паводле ягоных словаў, кіраўніцтва Эўразьвязу вельмі засмучанае тым фактам, што Украіна ўжо адкрыла частку каналу на Дунаі для суднаходства. Украінскія ўлады пачалі паглыбляць і пашыраць 70-ці кілямэтровы канал, каб зрабіць больш лёгкім доступ караблёў да Чорнага мора.
XS
SM
MD
LG