Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Галоўнае, што наш народ зноў маўчыць: яму абыякава, ці будзе Лукашэнка, ці будзе зноў прарасейская ўлада”


RFE/RL Водгукі слухачоў – 24 жніўня. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 229-22-71 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку.

(Лусевіч Міхаіл: ) “Добрай раніцы, Свабода! Вось зараз пачуў камэнтар Юрыя Дракахруста наконт перамоваў Лукашэнкі і Пуціна. Мяне зьдзіўляе, што і ў вашай праграме ідзе паўпраўда і, прабачце мяне, сапраўдная хлусьня. У гэтым камэнтары не прагучала амаль нічога акрамя агульных нейкіх выказваньняў. Так, Лукашэнка не абавязаны выконваць тыя абяцаньні, якія ён зноў пачаў даваць. Але галоўнае ня ў гэтым, галоўнае ў тым, што Расея гатовая прыняць гэтыя абяцанкі, галоўнае ў тым, што наш народ зноў маўчыць, што нам абыякава, ці будзе Лукашэнка, ці будзе зноў гэтая прарасейская ўлада; што нашая апазыцыя сапраўды ня мае ніякай вагі ў грамадзтве, што яна сапраўды прадажная ці то Расеі, ці то Злучаным Штатам, якім на нас напляваць! Усё гэта бессэнсоўна. Вось у чым бяда. Вось аб чым крычаць трэба, а ня так агульнымі фразамі!”

(Спадар: ) “Добры дзень, Радыё Свабода! На вашае пытаньне, як вы ацэньваеце працу дэпутатаў народнага сходу я б хацеў сказаць, што сучасныя дэпутаты ніякіх адносін да дзяржавы ня маюць і нічога яны вырашыць ня здолеюць. У нас усё вырашае адзін чалавек.”

(Спадарыня: ) “Добры дзень, шаноўнае радыё! Дзякуй вялікі за інтэрвію зь Несьцярэнка, вельмі цікавая была перадача 23 жніўня. І заўсёды ў вас самыя лепшыя навіны, самая лепшая беларуская мова. Вы нас вучыце. Добра, што вы ёсьць у эфіры!

Яшчэ хачу сказаць, што я вельмі спадчуваю ўсім тым, хто ня можа зарэгістраваць свае ініцыятыўныя групы па выбарам. Ну як гэтаму дапамагчы ня ведаю, бо я ўжо зь кім толькі ня гутарыла, усе баяцца чамусьці выказваць свае думкі ўголас і побач зь кім-небудзь”.

(Уладзімер: ) “Добры дзень! У мяне крыху жартлівая прапанова. Я прапаную мадэрнізаваць гістарычны герб “Пагоня”, які крыху спасоўвае перад маскалёўскім вершнікам з кап’ём. Калі немагчыма ўзяць на ўзбраеньне лук і кап’ё, то я прапаную валізку з камянямі. Гэта самая эфэктыўная зброя ўсіх часоў і народаў. Дзякуй. Да пабачэньня”.

(Эвальд Гатоўскі:) “Добрай раніцы! У мяне пытаньне да Генадзя Бураўкіна. Вось так яно гучыць.

Нібы акурак, зьнішчае пад ботам Мову славянскую школьны прытоп. Дык адкажы мне, настаўнік народны, Хто іх прымусіў зьняважыць наш род?

Прабачце за такі наіўны верш, але баліць за моладзь душа. Добрага здароўя! І яшчэ:

Нагадайце вы афінцам, Каб узяць мэдаль на грудзь – Больш бажыцеся прад стартам: Жыцьме, жыцьме Беларусь!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG